Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты сваімі ключамі адчынілі ўсе дзьверы і правялі ператрус у офісе “Партнэрства”


Іна Студзінская, Менск Сёньня ўвечары адбыўся ператрус у менскім офісе грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”, сябры якой зьбіраліся выехаць у Кіеў.

Распавядае Цімафей Дранчук:

(Дранчук: ) “Мы сёньня павінны былі а 9-й гадзіне вечара зьяжджаць у Кіеў. А 8-й гадзіне я быў у двары офіса грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”, адкуль мы павінны былі ехаць на таксоўцы на вакзал. Нашу таксоўку заблякавала серабрыстая “Волга”, адкуль выйшлі нейкія людзі, якія не прадставіліся і не давалі нам выехаць.

Выклікалі супрацоўнікаў міліцыі. Прыехалі міліцыянты з камэрай, папрасілі мяне прайсьці як сьведку ў кватэру нумар 22, дзе знаходзіцца офіс. Адчынілі сваімі ключамі абедзьве дзьверы, у тым ліку і мэталічную, паздымалі ўвесь офіс.

І зараз ужо паўгадзіны супрацоўнікі КДБ на вуліцы раяцца, што ім рабіць. Мы знаходзімся ў памяшканьні, тут яшчэ і міліцыянт. Гаспадароў кватэры няма, ордэру ў іх няма, так што гэта абсалютна незаконнае мерапрыемства праводзіцца.

Спачатку яны тлумачылі, што ў іх ёсьць зьвесткі, што ў нашых сумках будзе кантрабанда, потым яны пачалі гаварыць, што ў іх ёсьць зьвесткі, што ў гэтай кватэры нешта адбываецца, і яны павінны туды зайсьці”.

Гаварыў сябра грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства” Цімафей Дранчук.
XS
SM
MD
LG