Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у ірацкім горадзе Махмудыя


ЛАТЫФІЯ. Выбух замінаванага аўтамабіля ў горадзе Махмудыя забраў жыцьці многіх людзей. Доктар гарадзкога шпіталя горада Латыфія, куды вязуць людзей з Махмудыі, заявіў што “ахвяраў вельмі шмат”. Разбураныя чатыры дамы і каля 20 крамаў, сказаў сьведка здарэньня. Іншых паведамленьняў няма. Махмудыя, Латыфія й Фалюджа знаходзяцца ў рамках г.зв. “трохкутніка сьмерці”, тэрыторыі на поўдзень ад Багдаду , дзе шмат выкраданьняў і перастрэлак. На гэтых тэрыторыях адзначаецца моцная варожасьць паміж шыітамі і сунітамі.
XS
SM
MD
LG