Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія міліцыянты затрымалі больш за 60 міжнародных назіральнікаў за выбарамі ва Ўкраіне


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрымалі больш як 60 чалавек, якія мусяць ехаць ва Ўкраіну як міжнародныя назіральнікі на прэзыдэнцкія выбары. Іх затрымалі а 5-й гадзіне вечара, калі яны сабраліся ў актавай залі гатэля "Беларусь" для інструктажу. На 20:00 адпусьцілі толькі чатырох чалавек. На 21-ю гадзіну нават тым, хто прайшоў працэдуру высьвятлення асобы, не дазволілі пакінуць пастарунак. Між тым цягнік Мінск—Кіеў у адпаведнасці з раскладам адправіўся ў 21 гадзіну 7 хвілін.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі Радыё Свабода, што высьветляць асобы затрыманых і адпусьцяць. Усіх затрымалі ў актавай залі гатэлю “Беларусь” за чатыры гадзіны да адыходу цягніка на Кіеў. Там праходзіў сход і апошнія інструкцыі, неабходныя для назіраньня. Сярод затрыманых старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі. Мы зьвязаліся зь ім па тэлефоне.

(Бяляцкі: ) “Праходзіў устаноўчы сход міжнародных назіральнікаў перад паездкай ва Ўкраіну ад грамадзкіх арганізацыяў. Усяго прысутнічала каля 80 чалавек. Даводзілі пра новыя зьмены ў заканадаўстве ўкраінскім і пра тое, як сябе паводзіць. Заля была афіцыйна арандаваная. Праз 45 хвілінаў увайшлі супрацоўнікі міліцыі і амонаўцы. Было заяўлена, што паступіў званок у міліцыю, што ў залі сабраліся невядомыя людзі. Нас забралі для высьвятленьня асобаў. Мы знаходзімся ў актавай залі Цэнтральнага РУУС. Пікантнасьць у тым, што мы маем квіткі на цягнік. Ці пасьпеем — стане вядома цягам дня”.

Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну паведамілі Радыё Свабода, што ўсе затрыманыя пасьпеюць на цягнік да Кіева, які адыходзіць у дзевяць вечара. Але гэтага не здарылася.

На 20:00 адпусьцілі толькі чатырох чалавек. На 21-ю гадзіну нават тым, хто прайшоў працэдуру высьвятлення асобы, не дазволілі пакінуць пастарунак. Між тым цягнік Мінск—Кіеў у адпаведнасці з раскладам адправіўся ў 21 гадзіну 7 хвілін.

"Цяпер відавочна, што мэтай усёй гэтай акцыі было не дапусьціць прысутнасьці незалежных беларускіх назіральнікаў на выбарах ва Ўкраіне", — заявіў Алесь Бяляцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG