Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці аднавілі помнік Фэліксу Дзяржынскаму


Алег Супрунюк, Берасьце Гэты помнік зьявіўся на тэрыторыі Берасьцейскай памежнай групы, якая носіць імя першага кіраўніка ВЧК.

Помнік Дзяржынскаму вышынёй больш за тры мэтры зроблены на менскім заводзе “Выдатнае ліцьцё” і ўсталяваны каля ўваходу на тэрыторыю Берасьцейскай памежнай групы. Новы манумэнт зьмяніў папярэдні помнік, які знаходзіўся на гэтым месцы апошнія сорак гадоў.

Грошы на аднаўленьне бронзавай выявы першага чэкіста выдаткаваныя Дзяржаўным камітэтам памежных войскаў Беларусі. Кіраўнік гэтага камітэту, генэрал-лейтэнант Аляксандар Паўлоўскі ня бачыць нічога дзіўнага ў тым, што беларускія ўлады дагэтуль шануюць памяць пра Дзяржынскага.

(Паўлоўскі: ) “Быў час, было такое становішча, калі на самой справе іншым, не рэвалюцыйным, шляхам нельга зрушыць рэжыму і нельга было навесьці парадку ў краіне. Я мяркую, што Фэлікс Эдмундавіч Дзяржынскі не запляміў свайго гонару і годнасьці. Ягоным імем быў названы 86 памежны атрад, і гэтае імя засталося на сьцягу атраду. Я ня бачу ніякіх нюансаў, якія б прымусілі нас адмовіцца ад памяці аб гэтым чалавеку”.

Гл. таксама • Тацяна Процька: “На сумленьні Дзяржынскага шмат расcтраляных людзей”

На фотаздымку: Новы бюст Фелікса Дзяржынскага ў маёнтку Дзяржынава, Менская вобласьць. Кастрычнік, 2004 году.
XS
SM
MD
LG