Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Францыі павітаў вызваленьне журналістаў


ПАРЫЖ. Два францускія журналісты, якіх вызвалілі ўчора ў Іраку, вяртаюцца ў Францыю. Крыстыяна Шэно і Жоржа Мальбруно выкрала чатыры месяцы таму групоўка “Ісламская армія Іраку”. Прэзыдэнт Жак Шырак у звароце да францускага народу вітаў вызваленьне журналістаў.

(Шырак:) – Іх вызвалілі пасьля доўгага чаканьня, якое падзяліў народ Францыі. Я хачу выказаць сем’ям і сябрам журналістаў сваю радасьць і захапленьне мужнасьцю й пачуцьцём абавязку, якія яны паказалі ў няволі. Крыстыян Шэно і Жорж Мальбруно рызыкавалі жыцьцём дзеля свабоды слова і права на інфармацыю. Яны прайшлі празь цяжкія выпрабаваньні. Ад імя ўсіх нас я хачу выказаць ім сваю павагу і ўдзячнасьць.
XS
SM
MD
LG