Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 22 сьнежня

“Звязда”, 1964 год:

“Кожны дзень са станцыі Талачын адпраўляецца незвычайны груз — маладыя елкі, якія сталі традыцыйныя пры сустрэчы Новага года. Адрасы іх прызначэння — Адэса, Катоўск, Любашаўка і іншыя гарады Украіны, дзе паблізу няма лясоў. Талачынскія лесаводы ўжо адправілі больш як 21 тысячу дрэўцаў. Яны высякаюцца на месцах, дзе будуць праходзіць высакавольтныя лініі”.

“Настаўніцкая газета”, 1984 год. У.Лабко, настаўнік біялёгіі Азярніцкай СШ Слонімскага раёну:

“Асаблівая ўвага ў Харчовай праграме СССР адводзіцца атрыманню мяса і мясапрадуктаў. Таму замест аднаго ўрока на тэму “Непарнакапытныя” адводжу два. Гэта дае магчымасць не толькі прывесці лічбы аб колькасці выпуску ў краіне мяса і малака, але і высветліць, што для гэтага неабходна зрабіць… Пры вывучэнні тэмы “Паглынанне карэннямі вады” прыводжу радкі з Харчовай праграмы СССР аб тым, што да 1990 года ў краіне будзе абводнена 23–25 мільёнаў гектараў, а асушана 18–19…”

“Звязда”, 1994 год:

“Вясной 1967 года ў Слуцку адбылася трагедыя з чалавечымі ахвярамі. Разгневаныя несправядлівым рашэннем суддзяў, якія вельмі мякка асудзілі сына камуністычнага боса за па-зверску забітага чалавека, людзі падпалілі будынак гарадскога суда. Гісторыя нашай краіны сведчыць, што такія дзеянні шматцярплівых беларусаў можна выклікаць толькі яўнай знявагай і здзекамі. Таму ніяк непрымальна тое, што больш за дзвесце ўдзельнікаў тых сумных падзей былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення, а трое — расстраляна”.
XS
SM
MD
LG