Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Статкевічу і ягонай партыі я жадаю акрыяць і далей трымаць шлях да дэмакратыі”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 22 сьнежня 2004 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Жэрдзеў: ) “Добры дзень, Свабода! Хацеў бы выказаць сваё меркаваньне наконт канфлікту, які ўзьнік у Статкевіча ў ягонай партыі. Я маю досьвед у назіраньні і ўдзеле такога роду канфліктаў. І галоўная прычына гэтых канфліктаў у тым, што дэмакраты нашыя беларускія яшчэ не дасягнулі таго ўзроўню культуры, каб выпрацаваць адзіную этыку дэмакратыі. Менавіта тое, што няма такога этычнага дакумэнта міжпартыйнага і ўнутрыпартыйнага, менавіта таму гэтыя канфлікты набываюць такія вострыя формы. Таму тут трэба разглядаць менавіта этычную форму гэтай праблемы ў першую чаргу. Таму што калі ня будзе створана этычнага дакумэнта, партыйнага, мясцовага, агульна-дэмакратычнага, разбуральнікам дэмакратыі будзе лёгка рабіць усе гэтыя канфлікты, разбураць рух, што і робіцца.

Партыя Статкевіча – гэта партыя жывая. І тое, што там ёсьць канфлікт, кажа пра тое, што там не стаячае балота, як у партыі Лябедзькі. І такую партыю як партыю Лябедзькі я б нават блізка да партыі Статкевіча не падпусьціў на разгляданьне гэтага канфлікту. Гэта трэба рабіць нейкімі аб’яднанымі намаганьнямі, прычым ня толькі партыйных дзеячоў, а дзеячоў культуры, якія б дапамаглі стварыць гэтую дэмакратычную этыку, выпрацаваць яе і прыняць на нейкім міжпартыйным аб’яднаным паседжаньні. Вось усё, што я хацеў сказаць наконт гэтай справы. А Статкевічу і ягонай партыі я жадаю акрыяць і далей трымаць шлях да дэмакратыі. Дзякуй за ўвагу”.

(Анастас Семяновіч:) “Паважаныя і каханыя сяброўкі і сябры Радыё Свабода! Дасылаю Вам сардэчныя віншаваньні з Калядамі і Новым 2005 годам! Зычу Вам добрага здароўя, радасьці ў жыцьці, і каб Вы нас, слухачоў, цешылі сваімі перадачамі. І разам з Вамі будзем родную Беларусь набліжаць да Эўропы, як Украіна. Маленькая просьба. Я веру ў перамогу Віктара Юшчанкі. І 27 сьнежня вы выканайце гімн, а потым паведаміце пра перамогу Віктара Юшчанкі. Дзякуй за ўвагу”.

(Спадар: ) “Даражэнькія мае! Ну як жа няма розьніцы паміж былой і цяперашняй палаткай! А сума ўзнагарод у два разы болей – гэта што? Так што вымова абрана ў тым саставе, што час абвяшчаць галадоўку яшчэ не наступіў, яшчэ больш узмоцніцца”.

(Спадар: ) “Паважаная беларуская рэдакцыя Радыё Свабода! Сёньня Арына Вячорка, напэўна з тых Вячоркаў, гаварыла, і слушна гаварыла, аб дэнацыяналізацыі мастацкага каляднага афармленьня нашай сталіцы, Менску. А я думаў: а можа, гэта ўлады бяруць прыклад з вас, паважанае Радыё Свабода? Вазьміце афармленьне вашай перадачы, хаця б музычнае. Што засталося ад нацыянальнага ў гэтым афармленьні? Сапраўды, на жаль, пасьля ўвядзеньня вамі дзьвюхмоўя і такога музычнага афармленьня беларускага там застаецца вельмі многа, усё больш трасянкі, усё больш нечага дробнага, амаль нікчэмнага, усё больш рэпартажаў непасрэдна каля рэстарана “Журавінка” ды ў буйных гарадах. Вельмі сумна і вельмі шкада!”
XS
SM
MD
LG