Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША нават трапляюць са скрадзенымі пашпартамі


“Нью Ёрк Таймз” паведамляе, што шмат якія замежнікі выкарыстоўвалі скрадзеныя пашпарты, каб трапіць у ЗША. Гэта высьветлілася пасьля ўнутранага расьсьледаваньня. Было разгледжана 176 выпадкаў, калі замежнікі імкнуліся трапіць у ЗША з 1998 да 2003 году. Прычым, большасьці—136 зь іх дазволілі ўезд у краіну. Адзначана, што аднаму мужчыну з бэльгійскім пашпартам тройчы давалі візу, хаця пашпарт быў у сьпісе скрадзеных. Такім чынам у Штаты нават трапілі 20 чалавек, якія маглі мець сувязі з Аль-Кайдай. Нумары іхніх пашпартоў былі ў сьпісе скрадзеных у 2001 годзе 708-мі чыстых пашпартных блянкаў. Праўда, амэрыканскія ўлады атрымалі зьвесткі пра гэты крадзеж толькі ў красавіку сёлета. Цікава, што ў адпаведнай службы няма зьвестак, ці пакінулі гэтыя 20 падазроных краіну. Далей паведамляецца, што ў 2000-м годзе ў Бэльгіі былі скрадзены 46 пашпартоў. Адзін зь іх знайшлі потым у тэрарыстаў Аль-Кайды ў Аўганістане. Трэба сказаць, што летась прайшлі кантроль на амэрыканскай мяжы 36 мільёнаў чалавек. Былі выяўлены больш за 4 тысячы ашуканстваў з пашпартамі. Цяпер амэрыканскія службы заняты пошукамі 25 чалавек, якія трапілі ў ЗША са скрадзенымі нямецкімі ды бэльгійскімі пашпартамі.
XS
SM
MD
LG