Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 500 тысяч даляраў спадзяецца атрымаць ад шпіталя кожны пацыент


“Лос Анжэлес Таймз” паведамляе сёньня пра суды ў галіне аховы здароўя ў ЗША. Карпарацыя аховы здароўя паведаміла ўчора, што мусіць заплаціць 395 мільёнаў даляраў, каб уладзіць судовыя працэсы супраць дактароў Рэдзінгскага мэдычнага цэнтру. Больш за 750 пацыентаў патрабуюць кампэнсацыі за непатрэбныя ім працэдуры на сэрцы, выкананыя ў гэтым цэнтры. За апошнія два гады шпіталь правяралі нават агенты ФБР. Рэдзінгскі шпіталь ужо заплаціў 54 мільёны за тое, што ў кардыялёгіі выконвалі непатрэбныя апэрацыі. У сярэднім пакрыўджаныя пацыенты разьлічваюць атрымаць па 500 тысяч даляраў.
XS
SM
MD
LG