Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзесяць галоўных сусьветных навінаў 2004 году


НЬЮ-ЁРК. Вядомае агэнцтва “Асашыэйцід Прэс” паведамляе пра самыя галоўныя сусьветныя навіны 2004 году. На першым месцы—пераабраньне Джорджа Буша на другі прэзыдэнцкі тэрмін. Далей—вайна ў Іраку, тэракты ў мадрыдзкіх цягніках 11 сакавіка з мноствам ахвяраў. Наступныя галоўныя падзеі году—сьмерць Ясіра Арафата і драма з закладнікамі ў Бэслане. Далей у сьпісе—скандал пра зьдзекі зь вязьняў у ірацкай турме Абу-Грэйб, скачок цэнаў на нафту ў сьвеце, пашырэньне НАТО і Эўрапейскага Зьвязу, спрэчныя прэзыдэнцкія выбары ва Украіне і крызіс у суданскай правінцыі Дарфур. Удзел у складаньні сьпісу галоўных сусьветных навінаў году ўзялі 74 газэты, агэнцтвы друку і журналісты з 38 краінаў.
XS
SM
MD
LG