Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя войскі могуць застацца ў Аўганістане на няпэўны час


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі амбасадар у Аўганістане гаворыць, што замежныя войскі, магчыма, павінны застацца ў краіне, каб дапамагаць аўганскім сілам бясьпекі. Амбасадар Залмай Халілзад сказаў рэпарцёрам у Вашынгтоне, што зь цягам часу ён чакае, што патрэба ў замежных войсках будзе зьмяншацца. Але некаторыя зь іх, напэўна, застануцца на няпэўны час—паводле пагадненьня з аўганскім урадам. Халілзад сказаў, што стан бясьпекі ў краіне палепшыўся пасьля праведзеных у кастрычніку выбараў, на якіх прэзыдэнтам стаў Хамід Карзай. Ён сказаў, што навучаны ўжо тысячы людзей для аўганскай паліцыі і сілаў бясьпекі. У Аўганістане знаходзяцца 18 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў і 8500—зь іншых краінаў НАТО.
XS
SM
MD
LG