Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэлфасьце скралі 20 мільёнаў брытанскіх фунтаў


БЭЛФАСТ, ПАЎНОЧНАЯ ІРЛЯНДЫЯ. Паліцыя паведамляе, што рабаўнікі скралі, магчыма, больш за 20 мільёнаў брытанскіх фунтаў. Гэта 39 мільёнаў даляраў. Адбылося адно з самых буйных у сьвеце абрабаваньняў банка. Злодзеі ўзялі ў закладнікі сем’і двух кіраўнікоў банку і прымусілі дапамагаць сабе банкаўскіх службоўцаў. Рабунак адбыўся ў панядзелак увечары ў Паўночным банку ў цэнтры Бэлфасту. У банку адбывалася рэвізія, таму скрадзеная сума можа нават пераўзысьці 39 мільёнаў даляраў. Атрымліваецца, што гэта самы буйны рабунак пасьля нападу на банк у Лёндане ў 1987 годзе.
XS
SM
MD
LG