Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбскі парлямэнт ураўнаў "чэтнікаў" з партызанамі Ціта


БЯЛГРАД. Сэрбскі парлямэнт прыняў закон, які надае роўныя правы ўдзельнікам Другой Сусьветнай вайны—і камуністам, і раялістам. Гэты крок патлумачаны як рух да нацыянальнай згоды. “За” прагаласавалі 176 дэпутатаў, супраць былі 24. Правы вэтэранаў атрымалі гэтак званыя “чэтнікі”—жаўнеры генэрала Драгалюба Міхайлавіча. Іншыя ўдзельнікі вайны—гэта партызаны на чале з Іосіпам Броз Ціта. Цяпер “чэтнікі” таксама атрымалі права на пэнсыі. Генэрал Міхайлавіч быў пакараны сьмерцю ў 1946 годзе. Камуністычны рэжым лічыў ягонае войска здраднікамі, якія былі абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нацыстамі.
XS
SM
MD
LG