Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш выказаў спачуваньне сем''ям жаўнераў, якія загінулі ў Масуле


МАСУЛ. Амэрыканская армія паведамляе, што прынамсі 19 амэрыканскіх жаўнераў і пэрсаналу і 3 жаўнеры іншых краінаў былі забіты падчас выбуху ў сталоўцы на амэрыканскай базе. Брыгадны генэрал Картэр Хэм сказаў, што загінулі, напэўна, таксама ірацкія жаўнеры. Паранены амаль 60 чалавек. Прэзыдэнт Джордж Буш выказаў спачуваньне сем’ям ахвяраў. Амэрыканскія вайскоўцы зараз высьвятляюць—выбух адбыўся ад ракеты, мінамётнай міны ці ў гэтым вінны тэрарыст-сьмяротнік. Паўстанцкая групоўка Ансар аль-Суны заявіла, што напад зьдзейсьніў сьмяротнік.
XS
SM
MD
LG