Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына на шляху да Эўразьвязу – добрыя навіны для Беларусі?


RFE/RL 16 сьнежня кіраўнікі краінаў Эўразьвязу прынялі прынцыповае рашэньне пачаць перамовы аб уступленьні Турэччыны ў Эўразьвяз. Узмоцніць ці аслабіць агульную Эўропу ўваходжаньне Турэччыны ў эўрапейскую супольнасьць? Ці азначае гэта, што на шляху будучага ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз няма аніякіх культурных ці рэлігійныя прычынаў, а галоўная перашкода – сёньняшняя палітычная ўлада ў краіне? Ці не павінны лідэры краінаў Эўропы ўжо зараз заявіць, што Беларусь патэнцыйна можа стаць сябрам Зьвязу пасьля таго, як зьменіцца палітычная сытуацыя?

На гэтыя пытаньні адказваюць удзельнікі новай перадачы сэрыі "Праскі Акцэнт": Славамір Дэмбскі, дырэктар Бюро аналітычных экспэртызаў польскага Інстытуту міжнародных справаў і рэдактар навуковага квартальніка “Эўропа”, Юры Шаўцоў, кіраўнік Цэнтру праблемаў Эўрапейскай інтэграцыі, Сяргей Богдан – палітоляг-ўсходазнаўца, які вывучае тэалёгію ва ўнівэрсытэце Шэйха Муфіда ў горадзе Кум у Іране. [Поўны тэкст перадачы]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG