Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія не жадае выдаваць ваенных злачынцаў


БЕЛГРАД. Міністар замежных справаў Сэрбіі і Чарнагорыі Вук Драшкавіч заявіў, што краіна рызыкуе апынуцца ў міжнароднай ізаляцыі, калі ня будзе супрацоўнічаць зь Міжнародным Гааскім трыбуналам. Выступаючы ў парлямэнце, Драшкавіч папярэдзіў, што выдача ваенных злачынцаў – асноўная ўмова для інтэграцыі краіны ў эўраатлянтычную супольнасьць. Сэрбскія нацыяналістычныя партыі пагражаюць ініцыяваць урадавы крызыс, калі па патрабаваньні Міжнароднага трыбуналу будзе арыштаваны хоць адзін ваенны злачынца.
XS
SM
MD
LG