Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 21 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 21 сьнежня.

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Працоўныя рэспублікі адзначаюць 75 год з дня нараджэньня вялікага прадаўжальніка справы Леніна, выдатнага тэарэтыка марксізму-ленінізму — Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна. На прадпрыемствах, у дзяржаўных і навучальных установах Менску, Віцебску, Гомлі, Горадні й іншых гарадах, у калгасах і машына-трактарных станцыях адбываюцца гутаркі пра жыцьцё і дзейнасьць І.В.Сталіна, чытаюцца лекцыі і даклады. У Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І.Леніна адкрылася выстава літаратуры, прысьвечаная 75-годзьдзю з дня нараджэньня І.В.Сталіна. На ёй прадстаўлены працы І.В.Сталіна”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Асабліва бязьлітасна высякаюць пасадкі елак у пераднавагоднія дні. Сёлета работнікам лясной аховы лесапаркавай гаспадаркі будуць дапамагаць атрады дружыньнікаў, міліцыя, школьныя лясьніцтвы й іншыя грамадзкія арганізацыі гораду і раёну. Няхай не разьлічваюць “паляўнічыя за рублём”, што яны здолеюць беспакарана нішчыць лясныя масівы. За кожную сьсечаную елку ім давядзецца заплаціць штраф ад 3 да 26 рублёў. Аб правіннасьці высекачоў зробіцца вядомым па месцы іх працы, дзе да іх прымуць адміністрацыйныя меры. Захаваем нашыя лясы ад высекачоў!”

“Народная газета”, 1994 год. Мікалай Галко з парлямэнту аб антыкарупцыйным дакладзе Сяргея Антончыка:

“Учора ў зале Вярхоўнага Савету з самай раніцы не было свабодных месцаў: усе ложы запоўнены, у праходах — мноства людзей з тэлекамерамі, з блакнотамі і без нічога… Перад абедзенным перапынкам выступіў Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка. Пра абвінавачванне ў незаконным фінансаванні выбараў ён сказаў лаканічна: калі дакажаце віну — пайду ў адстаўку. А пра бліжэйшых паплечнікаў — што верыць ім… У цэлым гэта быў не лепшы дзень у парляменцкай гісторыі. Шуму, як мне здалося, нарабілі шмат, а якім будзе вынік, дагадацца няцяжка. Бомба, выпушчаная апазіцыяй, магчыма, нанясе некаторую шкоду прэзыдэнцкаму караблю, але не патопіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG