Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя плянуе новыя акцыі


КІЕЎ. Украінская апазыцыя заявіла пра свой намер зладзіць у сераду акцыю пад лёзунгам “Так – справядлівым выбарам!” Чакаецца, што на мітынгу, прысьвечаным месяцу зь дня пачатку "памаранчавай рэвалюцыі", прымуць удзел да 300 тыс. чалавек. У аўторак прадстаўнікі студэнцкай арганізацыі “Пара” абвясьцілі, што будуць пікетаваць прэзыдэнцкую адміністрацыю і рэзыдэнцыю да 26 сьнежня – даты выбараў.
XS
SM
MD
LG