Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над Ягорам Рыбаковым адновіцца не раней чым празь месяц


Алег Грузьдзіловіч, Менск У пракуратуры Беларусі абверглі зьвесткі пра тое, што ў справе Ягора Рыбакова нібыта можа зьявіцца новы, больш сур’ёзны эпізод. “Проста ў судзе высьветлілася, што некаторыя эпізоды справы патрабуюць больш дэталёвай апрацоўкі”, — гэтак патлумачыў прыпыненьне разгляду справы Рыбакова прэсавы сакратар рэспубліканскай пракуратуры Юры Азаронак.

Паводле спадара Азаронка, пра магчымае зьяўленьне новых абвінавачаньняў на адрас Рыбакова гаворкі не ідзе. “Суд адновіцца, але не раней чым празь месяц”, — мяркуе прэсавы сакратар пракуратуры.

20 сьнежня стала вядома, што працэс над Ягорам Рыбаковым спынены, а ягоная справа забраная ў пракуратуру Беларусі. Былы старшыня Белтэлерадыёкаіпаніі Рыбакоў абвінавачваецца ў хабарніцтве, яму пагражае да 15 гадоў турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG