Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін і Шродэр сустрэнуцца ў замку


ШЛЕЗВІГ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін і нямецкі канцлер Гэрхард Шродэр маюць сёньня правесьці перамовы ў замку ў Шлезвігу—у паўночнай Нямеччыне каля дацкай мяжы. Чакаецца, што мова пойдзе пра ўмацаваньне эканамічных сувязяў і адукацыйных абменаў паміж студэнтамі.

Пуцін сказаў, што быў ужо гатовы прыняць прапановы Нямеччыны ды Эўразьвязу аб далучэньні дыялёгу адносна канфлікту ў Чачэніі. Два лідэры пагадзіліся паважаць вынікі паўторнага галасаваньня на украінскіх прэзыдэнцкіх выбарах, якое адбудзецца ў нядзелю.
XS
SM
MD
LG