Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне адбыліся тэледэбаты Юшчанкі і Януковіча


КІЕЎ. Ва Украіне адбыліся тэледэбаты двух прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду. Лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка абвінавачваў свайго спаборніка прэм’ер-міністра Віктара Януковіча ў спробе скрасьці галасы ў другім туры выбараў 21 лістапада.

Твар Юшчанкі дагэтуль зьнявечаны атручэньнем дыяксынам. Ён таксама абвіначваў Расею, якая падтрымала Януковіча, ва ўмяшаньні ва украінскую палітыку. Януковіч, часта гаворачы па-расейску, сказаў, што Юшчанку падтрымалі Злучаныя Штаты ды іншыя заходнія краіны. Ён сказаў, што перамога Юшчанкі магла падзяліць краіну, і заклікаў—хто б не перамог, сфармаваць нацыянальны ўрад адзінства.

Тэледэбаты працягваліся 100 хвілінаў. Не зважаючы на ўзаемныя крытычныя закіды, Юшчанка і Януковіч пасьля заканчэньня ветліва паціснулі адзін аднаму рукі.
XS
SM
MD
LG