Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 20 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 20 сьнежня.

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год. Перадавіца з “Праўды”:

“Класавы вораг канчаткова не дабіт. Яго агентура ўнутры партыі да канца не знішчана. Класавы вораг і яго агенты, затаіўшы звярыную нянавісць да савецкай улады, да партыі, а па меры росту соцыялізма, узмацняючы гэту нянавісць, разбітыя ў адкрытай палітычнай барацьбе, зусім ізаляваныя ад мас, уступілі на шлях самай вострай, крывавай барацьбы с совецкай уладай, на шлях індывідуальнага тэрору”.

“Бацькаўшчына”, 1964 год. Пра далучэньне Віленшчыны да Літоўскай ССР:

“Паводля афіцыйных савецкіх дадзеных там жыве 30000 Беларусаў і 230000 Палякаў. Можна ня сумлявацца, што ні Цэнтральная Статыстычная Управа, ні само савецкае партыйнае кіраўніцтва ня верыць у гэтыя лікі. Бо хопіць заглянуць у навуковыя выданьні, да гэтага савецкія, каб пераканацца, што гэтак званыя “Палякі” — гэта Беларусы каталіцкага веравызнаньня… У суседняй Польшчы, на Беласточчыне, дзе Беларусы жывуць таксама кампактнай масай, яны маюць свае беларускія школы, прэсу ў роднай мове і даволі вялікія магчымасьці арганізаваць нацыянальна-культурнае жыцьцё. А ў савецкай Літве, якой кіруе тая самая кампартыя, што і ў Беларусі, усялякая беларуская нацыянальна-культурная дзейнасьць — забароненая”.

“Голас Радзімы”, 1974 год:

“На галоўным фасадзе Беларускага дзяржаўнага інстытута па праектаванню прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, які знаходзіцца на Юбілейнай плошчы, нядаўна з’явілася велізарнае мазаічнае пано. Плошча яго —336 квадратных метры. На выраб мазаікі спатрэбілася 3 мільёны 600 тысяч смальтавых пласцінак са спецыяльнага каляровага шкла, дастаўленага калектывам Ліпічанскага шклозавода. Мастак-манументаліст Аляксандр Кішчанка назваў сваю работу “Трыумф Кастрычніка”.
XS
SM
MD
LG