Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэсканцлер Шрэдэр сустракаецца з Пуціным – ці ўздыме ён пытаньне Беларусі?


Ул. інф. У нямецкім Гамбургу распачаліся нямецка-расейскія ўрадавыя кансультацыі з удзелам бундэсканцлера Герхарда Шрэдэра і расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Як паведаміў напярэдадні ўпаўнаважаны нямецкага ўраду па справах з Расеяй сацыял-дэмакрат Гернат Эрлер, у рамках двухбаковых перамоваў будзе абавязкова ўзьнятае і ўкраінскае пытаньне. Тым часам, прадстаўнікі апазыцыйнай Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі ў нямецкім ўрадзе і Бундэстагу настойваюць на тым, каб у часе сустрэчы на вышэйшым узроўні было абавязкова ўзьнятае і беларускае пытаньне.

Напярэдадні сустрэчы нямецкая апазыцыя выступіла з рэзкай крытыкай на адрас бундэсканцлера. У прыватнасьці дакладчыца фракцыі ХДС/ХСС па Беларусі у нямецкім Бундэстагу, экспэрт па пытаньнях Усходняй Эўропы Клаўдыя Нольтэ выказала заклапочанасьць у зьвязку з тым, што у Шрэдэра ня хопіць мужнасьць ў часе размовы з Пуціным узьняць такія непрыемныя для расейскага боку моманты, як правы чалавека ў Беларусі, выбары ва Ўкраіне, справа канцэрну “Юкос”.

Нягледзячы на тое, што менавіта гэтыя пытаньні ёсьць надзвычай важнымі зь гледзішча далейшага разьвіцьця нямецка-расейскіх дачыненьняў і агульнаэўрапейскай будучыні. Вось што паведаміў Свабодзе сакратар Клаўдыі Нольтэ Вольфганг Зэндэр:

(Зэндэр: ) “На жаль, нам дагэтуль ніхто ў канцылярыі Шрэдэра так афіцыйна і не паведаміў, ці будзе ў часе высокай сустрэчы ўзьнятая беларуская тэма. На жаль, так адбываецца амаль заўсёды, калі нам пра гэта ня кажуць альбо з тае прычыны, што ня хочуць гэта агучваць альбо з тае прычыны, што гэта агучваць увогуле не зьбіраюцца і таму ня ўносяць у парадак дня.

Са свайго боку фракцыя ХДС/ХСС патрабуе, каб беларускае пытаньне было абавязкова разгледжана на ўзроўні вышэйшых кіраўнікоў Нямеччыны і Расеі. З нашага гледзішча, гэта абавязковая ўмова пры абмеркаваньні будучыні двухбаковых дачыненьняў. Аднак ні ў канцылярыі Шрэдэра, ні ў МЗС, нам пакуль нічога не адказалі на гэты конт”.

Нямецка-расейскія кансультацыі з удзелам Шрэдэра і Пуціна працягнуцца і заўтра. Нямецкая апазыцыя заклікае Шрэдэра і Пуціна да адкрытай размовы, якая дазволіць вызначыць прыроду надзвычай нэгатыўнага разьвіцьця дачыненьняў паміж дзьвюма краінамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG