Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску падчас украінскіх тэледэбатаў на кабэльным канале выключылі гук


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Пінску абанэнты кабельнага тэлебачаньня змаглі пабачыць толькі “карцінку” тэледэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта Украіны, бо калі дэбаты пачаліся, раптам зьнік гук.

Гаворыць журналіст зь Пінску Павал Ляхновіч.

(Ляхновіч: ) “Акурат перад пачаткам трансьляцыі тэледэбатаў паміж Януковічам і Юшчанкам па кабэльным канале "Інтэрплюс" быў адключаны гук. Гэта ня толькі ў мяне. Я адразу пацікавіўся ва ўсіх знаёмых. Па ўсім Пінску адключаны гук.

Я патэлефанаваў пракурору гораду, і я яму сказаў, што парушаюцца нашыя правы на атрыманьне інфармацыі. Парушаецца адміністрацыйны кодэкс. А ён абавязаны сачыць за тым, каб гэтыя нормы закону, гэтага кодэксу выконваліся. Пракурор гораду проста адмахнуўся, сказаў, звані на тэлетрансьляцыйны цэнтар і выясьняй. Я, канечне, паспрабаваў туды дазваніцца, але глуха. Ніхто не адказаў.

Дык вось сядзім другую гадзіну глядзім, як Януковіч зь Юшчанкам бязгучна раскрываюць рот".

Дакладна а 20.45 паводле Менскага часу, калі дэбаты скончыліся – гук ізноў зьявіўся.
XS
SM
MD
LG