Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін перамовіцца з Бушам і Шродэрам


ГАМБУРГ. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыбыў у Нямеччыну для перамоваў з канцлерам Герхардам Шродэрам. У аўторак лідэры дзьвюх краінаў разам зь міністрамі перамовяцца ў справе эканамічнага супрацоўніцтва і адукацыйнага абмену. БРАТЫСЛАВА. 24 лютага ў сталіцы Славаччыне – Братыславе пройдуць перамовы Джорджа Буша з Уладзімірам Пуціным. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што ягоная пазыцыя ў справе рэформы дзяржаўнай улады ў Расеі не зьмянілася: “Я як і раней, упэўнены, што збалянсаваная сыстэма кіраваньня, заснаваная на прынцыпе падзелу ўладаў, здольная прынесьці Расеі стабільнасьць. Нашыя стасункі з Расеяй важныя дзеля нас, і я б назваў іх на цяперашні час добрымі”, сказаў Джордж Буш.
XS
SM
MD
LG