Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Юганскнефтегаз" набылі за 260,5 млрд. расейскіх рублёў


МАСКВА. Міністэрства юстыцыі Расеі заявіла, што калі пераможца ўчорашняга аўкцыёну па продажы “Юганскнефтегазу” -- галоўнага прадпрыемства кампаніі ЮКОС -- ня здолее заплаціць на працягу 14 дзён, “Юганскнефтегаз” можа стаць дзяржаўнай уласнасьцю. Міжтым былы ўладальнік “ЮКОСу” Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што з продажам “Юганскнефтегазу" зьнішчаная самая эфэктыўная нафтавая кампанія Расеі. Сэнсацыю выклікала тое, што пакупнік "Юганскнефтегазу" фірма "Байкалфинансгруп", якая набыла акцыі за 260,5 млрд. расейскіх рублёў, невядомая фінансавым аналітыкам.
XS
SM
MD
LG