Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр пакутнік за Беларусь Васіль Мядзелец


Вінцэсь Мудроў, Полацак Сёньня ў Полацку, на 77-м годзе жыцьця, памёр беларускі патрыёт, вязень сталінскага ГУЛАГу Васіль Антонавіч Мядзелец.

Нарадзіўся ён у 1928 годзе на Мёршчыне, і ад маладых гадоў працяўся ідэяй нацыянальнага вызваленьня.

Па вайне Васіль Мядзелец стаўся адным з арганізатараў антысавецкай вучнёўскай арганізацыі Саюз Беларускіх Патрыётаў, ачоліўшы Глыбоцкую філію СБП.

У лютым 1947 года ён быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі і, пасьля сьледзтва і закрытага суду, патрыёту быў вынесены сьмяротны прысуд, заменены неўзабаве на 25 гадоў лягераў.

На волю, пасьля Нарыльскай катаргі, пакутнік за Беларусь выйшаў улетку 1956 года.

Апошнія 19 гадоў Васіль Мядзелец жыў у Полацку, і хаця быў хворы, браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці.
XS
SM
MD
LG