Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбская рэспубліка ня хоча выдаваць ваенных злачынцаў


БАНЯ-ЛУКА. Прэзыдэнт басьнійскай Сэрбскай рэспублікі Драган Кавіч папярэдзіў міжнародную супольнасьць, што любая спроба скасаваць Сэрбскую Рэспубліку выклікала б рэфэрэндум сэрбаў па аддзяленьні ад Босьніі й Герцэгавіны. Кавіч заявіў, што двухаб’ектная дзяржава, створаная адпаведна з Дэйтанскімі пагадненьнямі, мацуе цэласнасьць Босьніі й Герцэгавіны. Кавіч зрабіў сваю заяву пасьля інтэрвію прадстаўніка ААН у Босьніі Пэддзі Эшдаўна, у якім ён ня выключыў скасаваньня Сэрбскай рэспублікі, калі яе ўлады ня выдадуць міжнароднай супольнасьці ваенных злачынцаў.

Зь пятніцы па панядзелак у адстаўку падалі прэм’ер Босьніі Драган Мікерэвіч, міністар замежных справаў Младэн Іваніч, міністар юстыцыі Слабадан Ковач. Назіральнікі зьвязваюць адстаўкі з заявай Пэдзі Эшдаўна.
XS
SM
MD
LG