Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сябры” перадумалі самаліквідоўвацца


Ігар Карней, Менск Мастацкі кіраўнік ансамблю “Сябры” Анатоль Ярмоленка, які на мінулым тыдні абвесьціў, што калектыў пасьля 30 гадоў працы зьбіраецца “на пэнсію”, зноў заяўляе аб працягу творчай кар’еры.

Як кажа сам выканаўца, на канцэрце 11 сьнежня ў Палацы рэпублікі, які быў абвешчаны “апошнім”, у яго язык не павярнуўся разьвітацца з публікай — маўляў, такі вялікі попыт на “Сяброў” і праз тры дзясяткі гадоў. Аднак некаторыя адмыслоўцы бачаць у такой зьмене настрояў іншую прычыну. Гучнымі заявамі пра адыход ад справы Ярмоленка дасягнуў старой мэты — рашэньнем Міністэрства культуры “Сябры” пераведзеныя ў склад Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Відавочна, ніхто зь міністэрсткіх чыноўнікаў не рызыкнуў узяць адказнасьці за спыненьне існаваньня аднаго з самых сталых эстрадных калектываў.

На практыцы ж пераход у філярмонію азначае, што цяпер канцэрты ансамблю, як, дарэчы, яшчэ аднаго калектыву — “Песьняры” — будуць уключаныя ў праграму дзяржаўнай замовы, а арганізацыйныя выдаткі будзе кампэнсаваць дзяржаўны бюджэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG