Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Freedom House”: сьвет робіцца вальнейшы, Беларусь і Расея -- наадварот


МАСКВА. Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” заявіла, што Расея набыла статус “несвабоднай краіны”. Кіраўніца “Freedom House” Джэніфэр Ўіндзар заявіла, што кіраваньне Ўладзіміра Пуціна вядзе да таго, каб "сканцэнтраваць палітычную ўладу ў адных рукох, запалохаць СМІ, палітызаваць праваахоўную сыстэму”. Ўіндзар падкрэсьліла, што гэтыя крокі вядуць да аўтарытарызму ў Расеі. Беларусь, Армэнія й Літва, паводле ацэнак FH, затрымліваюць дэмакратычныя зьмены, у той час як у Грузіі і ва Ўкраіне назіраецца прагрэс дэмакратыі. FH лічыць, што ў 2004 г. колькасьць свабодных краін павялічылася. Са 192 краінаў сьвету 46% свабодныя, 26% несвабодныя, астатнія свабодныя часткова. Туркмэністан названы адной з самых рэпрэсіўных краінаў сьвету побач з Бірмаю, Кубаю, Лібіяй, Паўночнай Карэяй, Саўдаўскай Арабіяй, Суданам і Сырыяй.
XS
SM
MD
LG