Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш: выбары ў Іраку адбудуцца, нягледзячы на выбухі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што выбары ў Іраку адбудуцца 30 студзеня, нягледзячы на выбухі гвалту. На прэсавай канфэрэнцыі Буш выказаў упэўненасьць, што ваяўнікі ладзяць тэракты, каб ня даць адбыцца выбарам праз 20 месяцаў пасьля падзеньня Садама Хусэйна: “Гэтыя людзі забіваюць нявінных іракцаў, каб навязаць сваю волю іракцам і амэрыканцам. І аўтамабільныя бомбы, якія рвуць на часткі малых дзяцей ці разбураюць рэлігійныя помнікі -- эфэктыўныя інструмэнты прапаганды”.

Раней сёньня ірацкія паліцыянты затрымалі прынамсі 50 падазраваных у арганізацыі аўтамабільных выбухаў у сьвятых для мусульманаў гарадох Ан-Наджаф і Кэрбэла. У нядзелю выбухі забралі прынамсі 66 жыцьцяў, прынамсі 180 чалавек былі параненыя. Шыіцкія духоўныя лідэры лічаць, што выбух меўся сарваць падрыхтоўку да выбараў. Кіраўнік Цэнтарвыбаркаму Іраку Гусэйн Аль-Хіндаві зьвярнуўся да слілаў бясьпекі з просьбаю ахоўваць сяброў выбарчых камісіяў. Трох зь іх застрэлілі ўчора ваяўнікі ў Багдадзе.
XS
SM
MD
LG