Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА забараніла жанчыне-футбалістцы гуляць за мужчынскую каманду


Кіраўніцтва ўсясьветнай футбольнай арганізацыі ФІФА забараніла жанчыне-футбалістцы гуляць за прафэсійную мужчынскую зборную. Выканаўчы камітэт ФІФА зазначыў, што “павінен быць ясны падзел паміж мужчынскім і жаночым футболам”. Гэта адбылося пасьля таго, як адзін мэксіканскі клюб падпісаў кантракт з 27-гадовай Марыбэл Дамінгэс. Яна забіла 45 галоў у 46 гульнях для нацыянальнай жаночай каманды, якая дасягнула някепскіх вынікаў на Алімпійскіх гульнях у Афінах.
XS
SM
MD
LG