Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мушараф застанецца і прэзыдэнтам і галоўнакамандуючым


РАВАЛПІНДЗІ, ПАКІСТАН. Прыблізна 4 тысячы прыхільнікаў Ісламскага альянсу ў нядзелю пратэставалі супраць таго, што прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф вырашыў пакінуць за сабой пасаду вайсковага кіраўніка. Акцыі пратэсту супраць гэтага адбыліся ў некалькіх гарадах краіны. Раней Мушараф паабяцаў, што застанецца толькі прэзыдэнтам. Гэта яму было патрэбна, каб уплывовыя ісламскія партыі пагадзіліся, каб ён меў вельмі шырокія прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Аднак цяпер Мушараф вырашыў не пакідаць вайсковую пасаду, тлумачачы, што яна яму патрэбна, каб падтрымліваць нацыянальную стабільнасьць, паколькі Пакістан праводзіць кампанію супраць ісламскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG