Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Стамбуле распачнецца суд над ісламскім ваяўніком


СТАМБУЛ. Сёньня ў турэцкай сталіцы павінен распачацца судовы працэс над ісламскім ваяўніком Мэцінам Капланам, якога абвінавачваюць у здрадзе. Ён быў выдадзены Турэччыне Нямеччынай у кастрычніку. Турэцкія ўлады лічаць, што ён плянаваў разбурыць самалётам магільны склеп заснавальніка сьвецкай дзяржавы ў Турэччыне Мустафы Кемаля Атацюрка. Каплан абвесьціў сябе каліфам нямецкага горада Кёльн. Ён адмаўляе сваё дачыненьне да тэрарызму і лічыць, што турэцкі суд ня будзе справядлівым да яго. Групоўка Каплана была забаронена ў Нямеччыне, яна заклікае да зьвяржэньня сьвецкага ўраду Турэччыны і абвяшчэньня ісламскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG