Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Рызе ўручаны ўзнагароды Балтыйскай асамблеі


РЫГА. Літоўскі скульптар Міндаўгас Навакас атрымаў прэмію Балтыйскай асамблеі за спрыяньня мастацкай творчасьці ў балтыйскіх дзяржавах. Літаратурную ўзнагароду ўручылі латвійскаму паэту і публіцысту Пэтэрсу Брувэрысу, а прэмію ў галіне навукі—эстонцу Арво Крыкману.

У сваёй прамове старшыня Балтыйскай асамблеі Яніс Рэірс падкрэсьліў, што традыцыйнае ўзнагароджаньне атрымала новае значэньне пасьля таго, як балтыйскія краіны дасягнулі сваёй мэты—далучыліся да Эўрапейскага Зьвязу і НАТО.
XS
SM
MD
LG