Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцам з Ерусаліму дазволілі ўдзельнічаць у выбарах у Палестынскай аўтаноміі


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія і палестынскія афіцыйныя асобы паведамілі, што сустрэнуцца на наступным тыдні, каб узгадніць меры бясьпекі на выбарах палестынскага кіраўніка ў студзені. Ізраіль дазволіў палестынцам з Ерусаліму ўдзельнічаць у гэтых выбарах. 9 студзеня адбудуцца выбары пераемніка памерлага Ясіра Арафата. Тым часам прынамсі 11 палестынцаў былі забіты і сотні засталіся бяз даху над галавой пасьля вайсковага рэйду ізраільцянаў на поўдні Паласы Газа ўчора.
XS
SM
MD
LG