Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двум басьнійскім сэрбскім лідэрам забаронены ўезд ў ЗША


САРАЕВА. Міністар замежных справаў Босьніі Младэн Іваніч пакінуў сёньня сваю пасаду. Тлумачэньняў прычынаў адстаўкі не было. Амэрыканскі ўрад і міжнародны адміністратар у Босьніі ужылі санкцыі супраць басьнійскіх сэрбаў за адмову арыштаваць ваенных злачынцаў. Міжнародны адміністратар Пэдзі Эшдаўн і амэрыканскі амбасадар у Босьніі Дуглас Макілхэні зазначылі, што санкцыі ўжыты таму, што ўлады ня ў стане супрацоўнічаць з Між народным трыбуналам у Гаазе. Амэрыканцы забаранілі ўезд у Злучаныя Штаты для двух лідэраў басьнійскіх сэрбаў, у тым ліку для Іваніча. Эшдаўн звольніў дзевяць басьнійскіх сэрбскіх чыноўнікаў—начальнікаў паліцэйскіх пастарункаў, прадстаўніка памежнай службы і афіцэра выведкі. Іх абвінавачваюць у дапамозе ваенным злачынцам, якіх шукае гаагскі трыбунал.
XS
SM
MD
LG