Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глябальнае пацяпленьне пакуль не спыніць...


БУЭНАС-АЙРЭС. У Аргентыне скончылася канфэрэнцыя ААН, прысьвечаная зьменам клімату. Новыя неафіцыйныя перамовы наконт глябальнага пацяпленьня адбудуцца ў траўні ў Нямеччыне. Дзяржавы Эўразьвязу лічаць, што пасьля заканчэньня дзеяньня Кіёцкага пратаколу ў 2012 годзе неабходны новыя захады, каб скараціць выкіды ў атмасфэру вуглекіслага газу. Аднак ЗША адмаўляюцца падпісаць сам Кіёцкі пратакол. Яны заяўляюць, што самі робяць значна больш за іншыя краіны, каб зьменшыць выкіды. ЗША адказныя прыблізна за чвэрць выкідаў газаў у атмасфэру.
XS
SM
MD
LG