Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер Эрдаган лічыць, што туркі зараз павінны яшчэ больш працаваць


СТАМБУЛ. Прэм’ер-міністар Турэччыны Таып Эрдаган вярнуўся з Брусэлю пасьля ухвалы распачаць перамовы аб уступе гэтай краіны ў Эўразьвяз. Яго сустракаў 2-хтысячны натоўп з турэцкімі сьцягамі і сьцягамі Эўразьвязу. Вядучая газэта краіны “Хурыэт” сёньня вітала падзею, якая адбылася ў Брусэлі. Тым часам некаторыя нацыялістычныя выданьні назвалі гэта ганьбай для Турэччыны. Учора была дадзена згода распачаць у кастрычніку наступнага году перамовы наконт турэцкага ўдзелу ў Эўразьвязе. Аднак ня вызначана працягласьць перамоваў і няма гарантыі, што яны скончацца пасьпяхова для Турэччыны. Сёньня Эрдаган прамаўляў да тысячаў сваіх прыхільнікаў у Стамбуле і ў Анкары. Ён сказаў, што вынік не павінен расслабляць туркаў. І што ўсе яны, а ня толькі ўрад, павінны зараз яшчэ больш працаваць, каб дасягнуць яшчэ большага поступу да ўступленьня ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG