Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія восем гадоў колькасьць стратных прадпрыемстваў на Гомельшчыне павялічылася ўдвая


Казімер Яноўскі, Гомель Стратных прадпрыемстваў на Гомельшчыне ў 1996 годзе было 12%, а ў 2004 — 26%. Гэтыя лічбы агучыў сёньня на рэспубліканскім сэмінары ў пытаньнях банкруцтва намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Маёраў.

Намесьнік старшыні аблвыканкаму спадар Маёраў заўважыў, што нягледзячы на рост аб’ёмных паказчыкаў, эканоміка рэгіёну супярэчлівая. І сапраўды, калі ўлічыць, што на Гомельшчыне ёсьць яшчэ нямала прадпрыемстваў рэспубліканскай уласнасьці, то лёс неплатаздольных прадпрыемстваў выглядае даволі сумным. Усяго амаль чатыры сотні прадпрыемстваў рэгіёну, альбо 45% ад агульнай колькасьці, маюць вялікія фінансавыя праблемы.

17 прадпрыемстваў праходзяць працэдуру банкруцтва, зь іх 12 — санацыю і 5 — ліквідацыю. Сярод апошніх —Мазырскі домабудаўнічы камбінат№1, Ельскі завод зборнага жалезабэтону, Жлобінская швэйная фабрыка ды іншыя. Што да санацыі прадпрыемстваў, то справы ў лепшы бок зрушыліся хіба толькі ў акцыянэрнага таварыства “Рэчыцадрэў”. Спробы аздаравіць звыш дзясятка іншых прадпрыемстваў пакуль ня маюць плёну.

Гаворыць намесьнік старшыні аблвыканкаму спадар Маёраў:

(Маёраў: ) “Ёсьць прадпрыемствы складаныя, да прыкладу, Ільлічоўская фабрыка першаснай апрацоўкі воўны, Мазырскі завод зборнага жалезабэтону ды некаторыя іншыя, дзе санацыя не зьмяніла фінансавага стану прадпрыемстваў. Відавочна, што трэба рабіць захады дзеля іх ліквідацыі”.

Тым часам кіраўніцтва краіны патрабуе найперш фінансавага аздараўленьня збанкрутаваных прадпрыемстваў. Аднак на гэта рэгіёну проста бракуе сродкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG