Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці магчымая крымінальная справа супраць ЦВК Беларусі?


Галіна Абакунчык, Менск Пракуратура Ўкраіны распачала крымінальную справу супраць Цэнтральнай выбарчай камісіі за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Ці магчымая гэткая ж сытуацыя ў Беларусі? Гэтым пытаньнем у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Пракуратура Ўкраіны распачала крымінальную справу супраць Цэнтравыбаркаму за фальсыфікацыю вынікаў выбараў. Як вы думаеце, ці магчыма такое ў Беларусі?”

(Спадар: ) “На маю думку, не. У нас быццам бы няма да чаго й чапляцца пры нашай выбарчай сыстэме. А што вам далей сказаць, ня ведаю”.

(Юначка: ) “Гэта дазволена, але гэтага ня будзе. Лукашэнка, думаю, супраць будзе. Ён-то дакладна не дазволіць”.

(Юначка: ) “Калі будуць прэзыдэнцкія выбары, дык усе старыя за Лукашэнку прагаласуюць. Таму, я думаю, што ў нас такога ня будзе”.

(Спадар: ) “Я думаю, што ў нас гэта немагчыма. Бо ў нас улада сканцэнтраваная ў руках аднаго чалавека, які прыдушыў усіх — і народ, і чыноўнікаў, якія толькі па ягоным загадзе працуюць. Я пэнсіянэр, і мне вельмі шкада, што ў нашых дзяцей і ўнукаў будучыні няма”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі?”

(Спадар: ) “Ня ведаю. Усе лічаць сябе правымі. Ва ўлады правоў больш, а таму яна й на вышыні”.

(Юначка: ) “Не. Калі б былі непарадкі, выступленьні, то можна было б думаць, што такая сытуацыя магчымая. Не было ж нічога”.

(Спадар: ) “Я лічу, што на гэтым этапе такая сытуацыя немагчымая ў Беларусі. Бо ў нас насельніцтва вельмі неактыўнае і ўлада вельмі моцная”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што не. Ну, няма такіх асобаў у нас, вы ж бачыце — наш “бацька” й не дае, каб былі такія асобы ў нас. Таму ў нас гэтага і ня можа быць, гледзячы на нашага “бацьку”.

(Спадар: ) “Думаю, што немагчымая такая сытуацыя ў нас, бо ў нас крыху іншыя ўмовы. З гледзішча ўлады, якая сёньня ёсьць, калі параўнаць яе з украінскай, дык тут істотная розьніца. А наконт таго, што ў Беларусі ёсьць такія сілы, дык яны й мусяць быць, інакш нецікава жыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG