Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 17 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 17 сьнежня

“Звязда”, 1964 год:

“Калгас імя 18 партз’езда Талачынскага раёна хутка ідзе ўгору. Павялічваюцца грашовыя даходы арцелі, натуральна, больш высокай становіцца аплата працы. Сёлета толькі авансам на працадзень выдадзена па 1,5 кілаграма збожжа, 3 кілаграмы бульбы і 60 капеек… Заможна і культурна жывуць хлебаробы. У дамах добрая мэбля, радыёпрыёмнікі, у многіх ёсць тэлевізары. Для задавальнення бытавых паслуг калгаснікаў ёсьць 4 магазіны, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне. У кожнай брыгадзе ёсць клубы і бібліятэкі. Заканчваецца будаўніцтва Палаца культуры”.

“Вечерний Минск”, 1984 год. Рэжысэр Аляксандар Карпаў з нагоды 60-годзьдзя беларускага кіно:

“Нацыянальнае заўсёды судакранаецца з інтэрнацыянальным. Акумулюючы ў сабе тое, што характэрна для аднаго народу, яно закранае і выражае агульначалавечыя праблемы. Паказ сродкамі кіно духу народу, ягоных звычаяў, рысаў характару і зьяўляецца вылучальнай нацыянальнай асаблівасьцю… Беларускі кінэматограф разьвіваецца ў пастаянным узаемадзеяньні з усім шматнацыянальным мастацтвам братніх рэспублік. І нашыя посьпехі — плён гэтага супрацоўніцтва”.

“Магілёўскія ведамасьці”, 1994 год. Старшыня Магілёўскага аблсавету Мікалай Грынёў:

“Думаю, мы прыйдзем да сыстэмы ўлады, якая існуе ў большасьці цывілізаваных дзяржаваў. Мэра і губэрнатараў выбірае ўсё насельніцтва, і ад яго яны залежаць у большай ступені, чым ад прэзыдэнта ці канцлера. А пакуль… У часы Гарбачова кадры надзвычай разбэсьціліся”.
XS
SM
MD
LG