Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку на 275 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць 6400 кандыдатаў


БАГДАД. У Іраку скончылася рэгістрацыя кандыдатаў на ўсеагульныя выбары, прызначаныя на 30 студзеня. На 275 месцаў у Нацыянальным сходзе прэтэндуюць 6400 кандыдатаў ад 100 палітычных партыяў і блёкаў. Лідэр умеркаваных мусульманаў-сунітаў Аднан Пачачы заклікаў іракцаў да нацыянальнай еднасьці: “Мы ўсе – іракцы, незалежна ад нашай этнічнай і рэлігійнай прыналежнасьці”, сказаў ён. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі шыітаў, сунітаў, арабаў, курдаў, туркамэнаў, хрысьціянаў, сабэітаў і іншых мяншыняў і супольнасьцяў.
XS
SM
MD
LG