Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скасуюць пазыкі Іраку


ВАШЫНГТОН. Чакаецца, што сёньня ЗША скасуюць запазычанасьць Іраку. У лістападзе на сустрэчы Парыжскага клюбу крэдытораў ЗША пагадзіліся сьпісаць 80% ірацкіх пазыкаў эпохі Садама Хусэйна, што склала 41 млрд. даляраў. Аднак пазьней ЗША вырашылі сьпісаць усе 100%. Тымчасам у Багдадзе Садам Хусэйн сустрэўся са сваім адвакатам праз год пасьля арышту. Са словаў адваката, Хусэйн выглядае лепей, чым падчас папярэдніх слуханьняў у судзе некалькі месяцаў таму. Хусэйн і 11 ягоных супольнікаў сядзяць у вязьніцы ў чаканьні суда, які, са словаў ірацкіх уладаў, можа пачацца ўжо на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG