Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы Эўразьвязу й Турэччыны распачнуцца ў 2005 г.


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўразьвязу ў Брусэлі вырашала пачаць перамовы пра далучэньне Турэччыны 3 кастрычніка 2005 г. Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў:

(Барозу:) -- Шаноўнае спадарства, Эўразьвяз адкрыў дзьверы перад Турэччынай. Зробленая прапанова, якая ўлічвае законныя інтарэсы і Турэччыны, і краінаў Эўразьвязу. Як старшыня Эўракамісіі – якая і выступіла ініцыятаркаю такое прапановы – я спадзяюся, што Турэччына будзе радая яе прыняць.

Прэм’ер-міністар Швэцыі Яран Пэрсэн абвясьціў, што да пачатку перамоваў Турэччына павінная падпісаць пратакол аб адзінай мытнай прасторы з Эўразьвязам, што стане ўскосным прызнаньнем Турэччынай грэцкае рэспублікі Кіпр, якая ўжо ўвайшла ў склад Эўразьвязу. Прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі паведаміў, што прэм’ер Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў яму, быццам Турэччына гатовая паслаць у парлямэнт запыт аб прызнаньні Кіпра.
XS
SM
MD
LG