Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч гаворыць, што ня мае дачыненьня да атручаньня Юшчанкі


КІЕЎ. Украінскі прэм’ер-міністар Віктар Януковіч сёньня абверг сьцьверджаньня свайго канкурэнта, што ён быў атручаны ўладамі. Лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка, твар якога стаў зьнявечаным, сказаў сёньня, што ўпэўнены, што быў атручаны ўладамі. Ён сказаў, што гэта адбылося 5 верасьня падчас абеду з кіраўніком службы бясьпекі краіны.

Януковіч тым часам сказаў, што ня меў ніякай сувязі з якімі-колечы установамі ці дзяржаўнымі органамі, якія, магчыма, ажыццьцявілі гэта адносна Юшчанкі. Януковіч сказаў, што адчувае жаль адносна Юшчанкі. Але таксама ён адхіліў абвінавачаньні свайго канкурэнта ў тым, што рыхтуюцца правакацыі, каб перашкодзіць паўторнаму галасаваньню на прэзыдэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG