Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль ня мае жаданьня кіраваць палестынцамі...


ХЭРЗЛІЯ, ІЗРАІЛЬ. Прэм’ер-міністар Арыэль Шарон сьцьвярджае, што ягоная краіна ня мае жаданьня кіраваць палестынцамі або кантраляваць іхнія справы. Шарон зрабіў свае заўвагі сёньня ўвечары на акадэмічнай канфэрэнцыі. Ён сказаў, што наступны год—год вялікай магчымасьці для Ізраіля, які можа прынесьці гістарычнае дасягненьне ў дачыненьнях з палестынцамі. Шарон таксама пераконваў палестынцаў спыніць напады на Ізраіль. Галоўны палестынскі пасярэднік Саэб Эрэкат сказаў, што заўвагі Шарона не зьмяшчалі нічога новага.
XS
SM
MD
LG