Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 16 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 16 сьнежня.

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Забойства Кірава ў Ленінградзе затрывожыла бальшавікоў. Ва ўсіх Саветах пачаўся там дзікі тэрор супроць небальшавікоў. Латыская прэса падала, што змова на Кірова мела быць пачаткам хатняй вайны ў Саветах, але здрада некалькіх учасьнікаў змовы спыніла цэлую дзейнасьць, якая мела пачацца адначасна ў Ленінградзе і ў Маскве. Гэтая змова супроць бальшавікоў быццам была вельмі шырокай, што нават ахоплівала і ГПУ. Арыштаваныя быццам кажуць, што было ў планах забіць і Сталіна. У сувязі з гэтым пачаліся арышты і сярод сяброў ГПУ”.

“ЛіМ”, 1964 год. Максім Танк падчас чарговага сэмінару маладых пісьменьнікаў:

“Больш за пяць гадоў назад Цэнтральны Камітэт КПСС прыняў пастанову “Аб рабоце з творчай моладдзю”, і кожны раз, збіраючыся тут на сустрэчу з новым атрадам літаратурнай моладзі, пацвярджаецца жыццёвасць гэтага партыйнага дакумента, яго надзённасць, яго глыбокая з’яднанасць з народнымі інтарэсамі, з клопатам Камуністычнай партыі пра тое, каб вечназялёнае дрэва жыцця, якім прадстае перад грамадствам шматнацыянальная савецкая літаратура, пускала ўсё глыбей у нашу рэчаіснасць свае маладыя карані, каб новымі парасткамі імкнулася яно ўгору…”

“Голас Радзімы”, 1974 год. Рэцэнзія на брашуру М.Сташкевіча “Непазбежнае банкруцтва”:

“Аўтар уважліва прасачыў дзейнасьць нацыяналістычных партый з пачатку іх існавання і да самага краху… Чытач знойдзе ў брашуры дакладную характарыстыку такіх буржуазна-нацыяналістычных партый, як Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, народныя сацыялісты, сацыялісты-федэралісты,сацыялісты-аўтанамісты і г.д… М.Сташкевіч адзначае, што “сацыялістычная шыльда многіх нацыяналістычных партый служыла для таго, каб прыкрыць іх буржуазную сутнасць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG