Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане сканфіскавалі 15 тонаў опіюму


Кабул. У Афганістане паліцыя сёньня сканфіскавала больш як 15 тон опіюму пад час апэрацыі супраць вытворцаў наркотыкаў ў правінцыі Нангархар на усходзе краіны. Паводле ўладаў, гэтай колькасьці опіюму дастаткова для атрыманьня палутара тонаў гераіну. Па ацэнках ААН, тры чвэрці опіюму, які прыходзіць на сусьветны рынак, вырабляецца ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG