Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі--новы міністар унутраных справаў


Лёндан. Новым міністрам унутраных справаў Вялікай Брытаніі прызначаны Чарльз Кларк. Ён прыйшоў на месца Дэвіда Бланкета, які падаў ў адстаўку з прычыны абвінавачваньня ў злоўжываньні службовым становішчам. Паводле брытанскай прэсы, ён паскорыў атрыманьне віду на жыхарства бэбісітарцы сямьі сваёй былой каханкі. Сам Бланкетт сьцьвярджае, што ніякіх парушэньняў не зрабіў, але, тым ня меньш, вырашыў сыйсьці ў адстаўку. Новапрызначаны міністар унутраных спраў Чарльз Кларк да сёняшняга дня займаў пасаду міністра адукацыі.
XS
SM
MD
LG